Выявілася ўскосная сувязь паміж BYSOL і Леанідам Неўзліным

Віталь Моцкус 

Віталь Моцкус 

Выявілася нечаканая сувязь паміж BYSOL і "ізраільскім філантропам" Леанідам Неўзліным.

Афіцыйны кіраўнік фонду Віталь Моцкус (Vitalijus Mockus) служыць у Экзархаце Сусветнага патрыярхата ў Літве. А той у сваю чаргу падтрымліваецца неўзлінскім CFDF — Cooperation for Democracy Foundation.

Неўзлін нарадзіўся ў Маскве, з канца 1980-х быў партнёрам Міхаіла Хадаркоўскага і адным з ключавых акцыянераў і кіраўнікоў буйных расійскіх бізнесаў — групы "Менатэп" і нафтавай кампаніі "ЮКАС". У 2003 годзе ў сувязі са "справай ЮКАСа" бізнесмен пакінуў Расію і пераехаў у Ізраіль, дзе атрымаў грамадзянства. Расійскі суд завочна пакараў яго пажыццёвым зняволеннем.

Сёння Неўзлін займаецца палітыкай. Нядаўна ён апынуўся ў цэнтры скандалу: паплечнікі Аляксея Навальнага з "Фонду барацьбы з карупцыяй" абвінавацілі яго ў арганізацыі нападу на яшчэ аднаго расійскага апазіцыянера — Леаніда Волкава.

Пра датычнасць Неўзліна да нападу на Волкава заяўляе і польская пракуратура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.