Выпуснікі мінскіх школ ад сёння павінны плаціць за праезд у транспарце
Ільготы скончыліся для іх з атрыманнем атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Сёлетнія выпускнікі сталічных школ з 13 чэрвеня павінны аплочваць праезд у грамадскім транспарце. Юнакі і дзяўчаты, якія скончылі 11 класаў, ужо не лічацца навучэнцамі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі і таму страчваюць права на бясплатны праезд.
Кошт праезду ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах і метро Мінска складае 4,5 тысячы рублёў. Квіток у кіроўцы каштуе 5 тысяч рублёў, праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў абыдзецца ў 6 тысяч рублёў, нагадвае БЕЛТА.
Выпускныя вечарыны ў сталічных школах, ліцэях і гімназіях прайшлі напярэдадні, 12 чэрвеня.