Вынікі абстрэлу Харкава: загінулі сем чалавек
Увечары 3 красавіка расійскія войскі абстралялі Харкаў. Стральба вялася па жылых дамах у Слабадскім раёне горада. Пры гэтым загінулі сем чалавек, а 34 былі параненыя, у тым ліку трое дзяцей, піша Офіс генпракурора Украіны.
Пры абстрэле былі пашкоджаныя каля 10 дамоў, а таксама тралейбуснае дэпо. Пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце парушэння законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам.