Выкрадальнік чужых тэлефонаў пакінуў міліцыі “фота на памяць” (фота)

Першы чым забраць у мінскім начным клубе два чужыя тэлефоны, малады чалавек адпачываў, весяліўся і нават “засвяціўся” на прафесійных фотаздымках.  Пра гэты выпадак паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.

Хлопец і дзяўчына адпачывалі разам у начным клубе па праспекце Пераможцаў. Дзяўчына мела два мабільныя тэлефоны агульным коштам болей за 13 мільёнаў рублёў і паклала іх за столік, за якім сядзела са сваім спадарожнікам. Неўзабаве да іх століка падсела кампанія з двух хлопцаў і дзвюх дзяўчат. Пад раніцу гаспадыня тэлефонаў адышла, пакінуўшы дарагія гаджэты на стале, а калі вярнулася, мабільнікаў ужо не было.

Камеры відэаназірання клуба зафіксавалі, як адзін з маладых людзей бярэ пакінутыя тэлефоны і пхае сабе ў кішэню, пасля чаго сыходзіць. Але ж ёнтаксама выпадкова трапіў у аб’ектыў прафесійнага фатографа, які ў той вечар працаваў у клубе.

Цяпер міліцыя шукае хлопца-злодзея, які ўхітрыўся пакінуць “фота на памяць”. Тых, хто ведае гэтага чалавека, просяць патэлефанаваць па нумарах 8-029-767-31-97 (оперупаўнаважаны Максім Віктаравіч), 8-017-288-78-13, 8-017-288-02-02.