Выдаткі на ўнутраныя войскі за пяць гадоў выраслі на 220%
Мікалай Карпянкоў за кулямётам / Унутраныя войскі МУС РБ
У параўнанні з 2020 годам выдаткі на ўнутраныя войскі ў Беларусі выраслі на 220%. Гэта вынікае з бюджэту на 2025 год.
У 2025 годзе ўнутраныя войскі атрымаюць з дзяржаўнага бюджэту на 24,82% больш, чым летась. А менавіта — 469 млн рублёў.
Залаты дождж на падраздзяленні, якімі камандуе колішні начальнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў, пачаў ліцца пасля падзеяў 2020 года.