Выбух у Керчы афіцыйна прызнаны тэрактам

Фота: kerch.fm
Фота: kerch.fm

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па артыкуле 205 КК РФ (тэрарыстычны акт) па факце выбуху палітэхнічным каледжы ў Керчы.

Па папярэдніх дадзеных, днём 17 кастрычніка ў сталовай тэхнікума узарвалася "неўсталяваная узрыўная прылада, начыненая металічнымі прадметамі", паведамляе ведамства.

У выніку тэракта ў Керчы, па апошнім дадзеным СКР, загінулі 13 чалавек, яшчэ каля 50 параненыя. Большасць пацярпелых — падлеткі.

Відавочцы расказваюць, што нападнікаў было некалькі, не выключаецца, што па людзях стралялі з аўтаматычнай зброі.