Выбарчая камісія зняла спіс "Закон і правапарадак" з выбараў у КР
Удзельнікі спісу "Закон і правапарадак" / t.me/bypolofficial
Выбарчая камісія зняла спіс "Закон і правапарадак" з выбараў у Каардынацыйную Раду. Удзельнікі спісу адмовіліся здымаць з выбараў свайго лідара Аляксандра Азарава.
А вось удзельнікі спісу "Наша справа", які ўзначальвае Роза Турарбекава, патрабаванні выбаркама выканалі. Заявы на выдаленне са спісу падалі Віктар Саскевіч і Андрэй Жукавец.
Напярэдадні са спісу знялася Яна Цыгалка, што парушыла неабходныя гендарныя квоты ў спісе. Як распавядала Еўрарадыя, выбарчая камісія запатрабавала зняць са спісу двух мужчын, каб аднавіць неабходны гендарны баланс.