Вярхоўны суд разгледзеў скаргу гродзенскага забойцы
Смяротны прысуд, вынесены Паўлу Селюну абласным судом, пакінуты без зменаў.
Нагадаем, гродзенскі абласны суд прызнаў 23-гадовага Селюна вінаватым ў наўмысным забойстве двух асобаў, здзейсненым з адмысловай жорсткасцю, і трох іншых злачынствах.
5 жніўня 2012 года ў адным са шматпавярховікаў у Гродне ён забіў сваю жонку, 1991 года нараджэння. Аглядаючы дом, міліцыянты знайшлі побач з пад'ездам у смеццевым кантэйнеры рассечаны труп яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 года нараджэння. Ён быў гаспадаром кватэры, у якой адбылося забойства.
У здзяйсненні злачынства быў прызнаны вінаватым муж забітай жанчыны — жыхар Вілейкі 1990 года нараджэння. Матыў злачынства — рэўнасць. Мужчына быў затрыманы 7 жніўня ў цягніку Гродна — Баранавічы.