Вячаслаў Глеб знаходзіцца на праглядзе ў “Крумкачах”

Вячаслаў Глеб знаходзіцца на праглядзе ў “Крумкачах”

Футбольны нападаючы Вячаслаў Глеб, які ў апошнія гады выступаў за жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, знаходзіцца на праглядзе ў маладым клубе “Крумкачы” — сёлетнім дэбютанце вышэйшай лігі.

Як паведамляе pressball.by, малодшы брат знакамітага Аляксандра Глеба 26 сакавіка выйшаў у складзе мінскага клуба на другі тайм таварыскага матча з “Віцебскам”. Гульня, дарэчы, скончылася нічыёй — 1:1.

33-гадовы Вячаслаў Глеб за сваю кар’еру гуляў за жодзінскае “Тарпеда”, а таксама за МТЗ-РІПА і мінскае “Дынама”. За мяжой ён выступаў за нямецкія “Штутгарт ІІ”, “Гамбург”, “Франкфурт”, а таксама за швейцарскі “Грасхопер” і грэчаскі “Калоні”, за кітайскія клубы.

Увесну мінулага года Глеб-малодшы развітаўся з “Торпеда” і на некаторы час узяў паўзу ў гульнях. Меркавалася, што ён можа заключыць кантракт з адной з каманд першай лігі.