Вячаслаў Глеб падпісаў кантракт з “Крумкачамі”

Вячаслаў Глеб падпісаў кантракт з “Крумкачамі”

Футбаліст Вячаслаў Глеб падпісаў кантракт з “Крумкачамі”. Кантракт нападніка з дэбютантам вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі разлічаны да канца першага круга сезона 2016 года, перадае сайт “Крумкачоў”.

Тры апошнія сезоны Глеб-малодшы правёў у складзе “Тарпеда-БелАЗ”. За жодзінскую каманду форвард забіў 16 мячоў у чэмпіянаце Беларусі і аддаў 20 галявых перадач.

Вячаслаў паспеў ужо згуляць у складзе “Крумкачоў” адзін тайм у таварыскім матчы з “Віцебскам” (1:1). Там Глеб адзначыўся галявой перадачай.