Воблачна з праясненнямі будзе ў Беларусі ў чацвер

Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 2 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па Гомельскай вобласці, а зранку і ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў цяпла, удзень чакаецца +6...+11 градусаў.
3-4 кастрычніка захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У пятніцу месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе няўстойлівы — слабы да ўмеранага. Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да -4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 6-13 градусаў са знакам "плюс".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.