Воблачна і дожджы. Якім будзе надвор’е напачатку новага тыдня?

Планы на панядзелак: сядзець з кавай

Планы на панядзелак: сядзець з кавай / unsplash

Сіноптыкі Гідраметцэнтра прагназуюць воблачнасць і дажджы на пачатак наступнага тыдня. Мясцамі над Беларуссю навісне туман, таму вадзіцелям варта быць асцярожнымі на дарогах.

У панядзелак, 10 лістапада, надвор’е будзе вызначаць франтальны раздзел. Уначы тэмпература апусціцца да +2..+7°С, а днём паветра прагрэецца да +4..+10°С.

У аўторак, 11 лістапада, чакаецца воблачнае надвор'е. Уначы на поўначы каля 0°С, а на паўднёвым усходзе значна цяплей — да +8°С. Днём максімальная тэмпература +3..+9°С.

У сераду, 12 лістапада, таксама будзе воблачна. Днём да +3..+9°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.