Віктар Бабарыка знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
Віктар Бабарыка знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка. Стан ягонага здароўя здавальняючы — ён аднаўляецца пасля траўмы, паведамляе BELPOL.
"Цяпер стаўленне адміністрацыі калоніі да яго нармальнае, баяцца "ціснуць" на Віктара Бабарыку праз інфармацыйную кампанію, арганізаваную дэмакратычнай грамадскасцю ў яго падтрымку", — піша аб'яднанне экс-сілавікоў.
Па іх інфармацыі, пасля зліву звестак аб збіцці палітвязня МУС правяло праверку ў калоніі, але крыніцу ўцечкі так і не знайшлі.