Дэмсілы на парозе турбулентнай канкурэнцыі? Стрым з Паўлам Усавым

Палітолаг Павел Усаў у студыі Еўрарадыё

Палітолаг Павел Усаў у студыі Еўрарадыё / Еўрарадыё

Апошняя вялікае вызваленне беларускіх палітвязняў, сярод якіх апынуліся лідары пратэстаў 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, абудзіла беларускую грамадскасць. Першая прэс-канферэнцыя палітыкаў, дэпартаваных рэжымам ва Украіну, выклікала ў часткі людзей крытыку за падзякі Лукашэнку і нежаданне каментаваць вайну ва Украіне. 

Як вызваленне лідараў “бабарыканцкаў” можа змяніць расклад сілаў у беларускіх дэмсілах? Хто яны сёння ўвогуле — і якое іх месца ў беларускім палітычным спектры: умераныя цэнтрысты, папулісты ці нешта іншае?

Трывогу выклікала і адмена ЗША санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў. 

Ці пачатак гэта вялікага сяброўства Трампа і Лукашэнка? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню з патрабаваннем адмены санкцый, каб калій паехаў у Клайпеду? 

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з палітолагам Паўлам Усавым. Эфір пачнецца ў 11:00 па мінскім часе. Далучайцеся і задавайце свае пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.