Відэа, як дзяўчынку разам з дзвярыма знесла рэзкім парывам ветру
Чатырохгадовую дзяўчынку разам з дзвярыма знесла рэзкім парывам ветру. Здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Ліндхерст у штаце Агаё. Дзяўчынка прыехала дахаты на аўтамабілі разам з бацькамі. Яна падбегла да ўваходных дзвярэй і ўзялася за ручку і... паляцела. На шчасце, дзіця не пацярпела. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання.