Відэа, як беларускі брамнік забіў гол у даданыя хвіліны

Рэдкі выпадак адбыўся ў матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі ў першай лізе паміж "Смалявічамі-СТІ" і "Слонімам". Госці прайгравалі з лікам 0:2, але не здаваліся. Ужо на 94-й хвіліне гульні падчас падачы кутняга ў штрафную гаспадароў поля прыбег брамнік "Слоніма" Арцём Гамялько і трапна прабіў — 1:2! Слонімцы прайгралі, але гэты матч, дзякуючы Гамялько, запомніцца.
Арцёму Гамялько, ураджэнцу Жодзіна, 26 гадоў. У "Слоніме" ён гуляе з мінулага года. Раней паспеў пагуляць за такія каманды, як жодзінскае "Тарпеда"/"Тарпеда-БелАЗ", наваполацкі "Нафтан", мікашэвіцкі "Граніт", маскоўскі "Лакаматыў". Выступаў ён і за алімпійскую зборную Беларусі.