Відэа: сем ратавальнікаў выцягвалі з басейна карову
Сем ратавальнікаў выцягвалі з басейна карову. Здарэнне адбылося ў Англіі ў вёсцы каля горада Дорчэстар. Жывёла зайшла ў сад мясцовага жыхара і звалілася ў запоўнены вадой басейн, адкуль самастойна выйсці не магла. Карова магла патануць, калі б мужчыны не перавялі яе ў менш глыбокае месца і не трымалі яе галаву над вадой. Неўзабаве прыехалі ратавальнікі, аднак яны не змаглі выцягнуць карову, давялося чакаць прыезду спецыяльнай тэхнікі, піша Daily Mirror.