"Віцебск" перамог дома "Юнацтва" і зноў выйшаў наперад у фінальнай серыі
Чацвёрты паядынак адбудзецца ў Віцебску 15 красавіка / pressball.by
"Віцебск" на сваёй арэне перамог мінскае "Юнацтва" ў трэцім матчы фінальнай серыі Экстралігі — 2:1.
Нагадаем, "Віцебск" упершыню ў гісторыі клуба выступае на стадыі фіналу плэй-оф.
Чацвёртая сустрэча адбудзецца 15 красавіка таксама ў Віцебску.
Лік у серыі — 2:1 (4:2, 1:3, 2:1).