"Веснік Нафтана": тэхналагічны працэс цалкам пад кантролем
Увечары ў сераду з-за пажару на Лукомльскай ДРЭС адбыўся збой падачы электраэнергіі на "Нафтан" і "Палімір", паведамляе 24 чэрвеня "Веснік Нафтана". Над апошнім прадпрыемствам бачылі слупы агню і дыму, але гэта быў не пажар — звычайны тэхналагічны працэс, які актывуецца ў пэўных сітуацыях.
Выданне называе здарэнне "няштатнай сітуацыяй" — спрацавала супрацьаварыйная абарона. І сцвярджае, што "тэхналагічны працэс на "Нафтане" і "Паліміры" — цалкам пад кантролем".
Цяпер паэтапна аднаўляецца нармальны рэжым працы шэрагу ўстановак комплексу "Гідракрэкінг" і цэхаў вытворчасці "Поліэтылен".