Вакцынацыя ад грыпу пачынаецца ў Беларусі
Вакцынацыя / sb.by
Сезон вакцынацыі ад грыпу пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку-лістападзе. Як распавяла ў эфіры АНТ галоўны санітарны ўрач Святлана Нячай, медыкі чакаюць уздым захворвання на грып і ВРВІ ў краіне чакаецца ў кастрычніку.
"Пік — канец студзеня-люты. Таму вакцынацыю лепш прайсці загадзя", — сказала яна.
У Беларусі ўжо можна зрабіць прышчэпку ад грыпу — платна нідэрландскім прэпаратам InfluVac. Расійскія вакцыны, якімі будуць прышчапляць беларусаў з груп рызыкі бясплатна, паступяць пазней.