Ва ўрадзе выказаліся наконт вяртання беларускіх грамадзян з замежжа

Ва ўрадзе выказаліся наконт вяртання беларускіх грамадзян з замежжа

Ва ўрадзе выказаліся наконт вяртання беларускіх грамадзян з замежжа ў сітуацыі распаўсюду каранавіруса і закрыцця межаў усімі нашымі суседзямі.  "Беларусь будзе прадпрымаць усё неабходнае, каб грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія хочуць вярнуцца ў краіну, у яе вярнуліся",кажа ў каментары БЕЛТА прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Сяргея Румаса Аляксандра Ісаева.

16 сакавіка ў Маскве заявілі, што збіраюцца з-за каранавіруса закрыць мяжу з Беларуссю. Па словах Ісаевай, пра гэтыя планы расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін паведаміў беларускаму прэм'еру падчас тэлефоннай размовы ў нядзелю. Румас і Мішусцін дамовіліся аб каардынацыі далейшых дзеянняў.

У Мінску заявілі, што беларускіх памежнікаў на мяжы з Расіяй няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.