У Мінску заяўляюць, што беларускіх памежнікаў на мяжы з Расіяй няма
Улады Беларусі яшчэ не каментуюць рашэнне Масквы закрыць мяжу з нашай краінай для перамяшчэння людзей. У панядзелак пра яго аб'явіў расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Паводле яго слоў, гэта папераджальная мера — Расія спрабуе стрымаць масавы распаўсюд каранавіруса.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі кажа ў каментары ТАСС, што паколькі інфармацыя пра рашэнне расійскіх уладаў толькі з'явілася, яе пракаментаваць пакуль не могуць. "Наколькі вядома, з беларускага боку падобных рашэнняў не прымалася, — працягвае Бычкоўскі. — ...Беларускіх памежнікаў на мяжы з Расіяй няма, іх знаходжанне там не планавалася".
Вывучаюць інфармацыю і ў МЗС Беларусі. Пазней знешнепалітычнае ведамства нашай краіны выступіць з тлумачэннямі для грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.