Ва Украіне заявілі, што за час вайны загінулі 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў
Ва Украіне заявілі, што за час вайны (з 24 лютага) загінулі 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Гэтая лічба змешчана ў чарговую зводку Генеральнага штабу Узброеных сіл Украіны. Расійскі бок пра свае страты за ўвесь перыяд вайны не паведамляе, але з такой лічбай у Маскве не пагодзяцца. Відавочна, што Мінабароны РФ назаве яе завышанай (25 сакавіка там заявілі, што на той час загінуў 1351 расійскі вайсковец).
Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе пра 8 знішчаных расійскіх караблёў (сярод іх — крэйсер "Масква") і катэраў, пра 163 збітыя самалёты і 144 верталёты, пра 756 падбітых танкаў і 1976 адзінак бронетэхнікі.
Зводка на 15 красавіка / facebook.com/GeneralStaff.ua