Ва Украіне загінуў камандзір вялікага дэсантнага карабля РФ "Цэзар Кунікаў"

Ва Украіне загінуў камандзір вялікага дэсантнага карабля РФ "Цэзар Кунікаў"

Ва Украіне загінуў Аляксандр Чырва, капітан трэцяга рангу, камандзір расійскага вялікага дэсантнага карабля "Цэзар Кунікаў" 197-й брыгады дэсантных караблёў Чарнаморскага флоту РФ. Пра гэта паведаміў у сацсетках губернатар Севастопаля Міхаіл Развазжаеў. Паводле яго слоў, ён "памёр ад ран" і з ім ужо развіталіся.

Мяркуецца, што Чырва быў цяжка паранены падчас абстрэлу ўкраінскімі вайскоўцамі расійскіх караблёў у порце акупаванага Бярдзянска. Адбылося гэта 24 сакавіка. Тады быў патоплены карабель "Саратаў", а "Цэзар Кунікаў" і дэсантны карабель "Навачаркаск" былі пашкоджаны.

У некралогу напісана, што Аляксандр Чырва "у 2015 і 2016-м гадах удзельнічаў у правядзенні спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі".

Ва Украіне загінуў камандзір вялікага дэсантнага карабля РФ "Цэзар Кунікаў"
Аляксандр Чырва

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.