УСУ пашкодзілі два масты, якія расіяне выкарыстоўвалі для сувязі з Крымам
Генечанскі мост пасля ўдару УСУ/ @hromadske_ua
Украінскія ўдары па мастах, якія вядуць з Херсонскай вобласці ў Крым, ствараюць спрыяльныя ўмовы для контрнаступлення УСУ, лічаць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны. Украінцы метадычна спрабуюць адрэзаць расійскую групоўку на поўдні Украіны і парушыць яе лагістыку. Эксперты Інстытута цытуюць аднаго з расійскіх вайсковых блогераў, звязанага з ПВК "Вагнер". Ён успамінае, як расіяне здалі Херсон. Тады таксама ўсё пачалося з удараў "па расійскім тылавым забеспячэнні". На думку расійскага блогера, сітуацыя можа паўтарыцца.
У выніку удараў УСУ ўчора былі выведзеныя з ладу адразу два масты — Чангарский і Генечаскі. У выніку гэтага расіяне былі вымушаныя перанакіраваць аўтамабільны рух з больш кароткіх усходніх маршрутаў на больш доўгія заходнія.
Са слоў кіраўніка акупаваных тэрыторый Херсонскай вобласці Уладзіміра Сальда, ВСУ выпусцілі ў раёне Генечынскага моста 12 ракет, пры гэтым, з ягоных слоў, "9 збіла расійская супрацьпаветраная абарона". На Чангарскім мосце ёсць тры прабоіны, але "апорныя канструкцыі не пашкоджаныя", сцвярджае расійскае агенцтва РІА Навіны.