Устаноўлены рэкорд наведвальнасці футбольнага чэмпіянату Беларусі-2016
Устаноўлены рэкорд наведвальнасці футбольнага чэмпіянату Беларусі 2016 года. На ўчорашнім матчы БАТЭ — "Дынама" (Мінск) на "Барысаў-Арэне" прысутнічалі 8056 заўзятараў, інфармуе "Прессбол". За шасцю матчамі 4-га тура, якія прайшлі ў суботу і нядзелю, назіралі 17,6 тысячы чалавек. Гэта ў сярэднім 2894 заўзятара на адну гульню.
Як паведамляла Еўрарадыё, БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 3:3. З лікам 1:1 скончыўся паядынак "Мінска" і "Белшыны", "Нафтан" — "Гарадзея" — 0:0. "Слуцк" выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 1:0, а "Крумкачы" з такім жа лікам перамаглі "Славію". "Іслач" выйграла ў "Віцебска" — 2:1, а брэсцкае "Дынама" перайграла "Нёман" — 2:0.
25 красавіка ў апошнім матчы тура згуляюць мікашэвіцкі “Граніт” і жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.
У чэмпіянаце Беларусі лідзіруюць БАТЭ і "Іслач", у якіх па 10 ачкоў, у мінскага "Дынама" і "Крумкачоў" — па 8.