Усе пункты пропуску Украіны на мяжы з Беларуссю прыпынілі працу
Усе пункты пропуску Украіны на мяжы з Беларуссю прыпынілі працу на нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ. Аднак грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца з Украіны, прапускаюць — праз украінскі пункт пропуску Выступовічы (з беларускага боку — Новая Рудня).
Украінскі бок паведамляе пра спробы пераходу мяжы з Беларусі вайсковымі падраздзяленнямі з бронетэхнікай.