Усе пасажыры і чальцы экіпажа самалёта Air India загінулі

Загінулі ўсе людзі на борце "Боінга", які ўпаў пад Ахмедабадам

Загінулі ўсе людзі на борце "Боінга", які ўпаў пад Ахмедабадам / EPA

Ні адзін чалавек, які быў на борце Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі Air India, што ўпаў каля Ахмедабада, не выжыў, паведамляюць СМІ.

На борце самалёта, які пацярпеў крушэнне, былі 242 чалавекі. Сярод іх — 169 грамадзян Індыі, 53 брытанцы, 7 партугальцаў і 1 грамадзянін Канады, перадае інфармагенцтва Reuters. Паведамляецца, што сярод пасажыраў было 11 дзяцей.

Самалёт следаваў рэйсам з Ахмедабада ў Лондан. Амаль адразу пасля ўзлёту экіпаж падаў сігнал бедства. Boeing зваліўся на жылыя пабудовы.

Паводле звестак СМІ, у будынку інтэрната для студэнтаў-медыкаў загінула не менш за пяць чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.