Уругваец Бруна Лемяшэўскі забіў першы гол за мазырскую "Славію"

Уругваец Бруна Лемяшэўскі забіў першы гол за мазырскую "Славію"

У пятніцу, 15 красавіка, пачаўся трэці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Мазыры "Славія" ў някепскім матчы, з-за памылак у абароне, прайграла мікашэвіцкаму "Граніту" — 1:3. Дзмітрый Ігнаценка адкрыў лік з пенальці на 51-й хвіліне, Андрэй Шэракоў на 56-й павялічыў перавагу гасцей. Аднак на 71-й хвіліне Бруна Лемяшэўскі скараціў разрыў у ліку. Ён выйшаў на замену за 3 хвіліны да гэтага, а яшчэ праз дзве атрымаў жоўтую картку. Пераможную кропку "Граніта" паставіў Аляксей Бабыр на 76-й хвіліне.

Адзначым, што ўругваец Бруна Лемяшэўскі забіў першы гол у афіцыйных матчах за мазырскую "Славію" (раней ён забіваў у таварыскіх паядынках). 22-гадовы Лемяшэўскі нарадзіўся ва Уругваі, жыве ў Іспаніі, мае беларускае паходжанне.

Сёння таксама праходзіць матч "Нёман" — "Віцебск". Астатнія гульні 3-га тура адбудуцца 16-17 красавіка.

Уругваец Бруна Лемяшэўскі забіў першы гол за мазырскую "Славію"
Бруна Лемяшэўскі. Фота: fcslavia.by