У Мінску ўраджэнец Украіны напаў з адвёрткай на міліцыянта
Агрэсара затрымалі.
Пракуратура Партызанскага раёна сталіцы дала дазвол на ўзяцце пад варту 56-гадовага ўраджэнца Украіны, якога абвінавачваюць у хуліганстве. Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”, увечары 6 чэрвеня мужчына быў у раёне вуліцы Філімонава — сеў на лаўку ля пясочніцы з бутэлькай піва. На той жа лаўцы сядзеў пенсіянер. Мужчыны пасварыліся, пасля чаго пенсіянер вырашыў сысці.
Па дарозе ён сустрэў знаёмага міліцыянта і паскардзіўся яму на мужчыну з бутэлькай піва. Праваахоўнік падышоў да падазронага чалавека, паказаў сваё пасведчанне і папрасіў паказаць дакументы. Мужчына палез у свай чамадан, але замест дакументаў дастаў адтуль адвёртку і падрапаў ёю шчаку міліцыянта, а таксама ўдарыў пенсіянера ў плячо. Затым агрэсар знік.
Неўзабаве яго затрымалі.
Ілюстратыўнае фота з сайта kazan24.ru