Унук хацеў згвалціць сваю бабулю і задушыў яе

Гомельскі абласны суд прысудзіў маладога мазырчука да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша "Гомельская праўда". Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

У жніўні 2014 года ў вёсцы Бабраняты Мазырскага раёна ў сваім ложку знайшлі 75-гадовую пенсіянерку. У яе смерці абвінавацілі 24-гадовага ўнука загінулай. У той дзень ён вырашыў наведаць сваякоў і прыйшоў на сустрэчу з выпіўкай і закускай. Муж памерлай кажа, што пасля некалькіх гадзін застолля жонка перабрала і ён паклаў яе спаць. Сам мужчына сышоў да суседкі, пакінуўшы ўнука сам-насам з бабуляй.

Следства выявіла, што малады чалавек спачатку спрабаваў схіліць бабулю да інтымнай блізкасці. А калі тая адмовілася, ён ужыў сілу: сеў на жанчыну зверху, каленямі прыціснуў ёй рукі, а галаву накрыў падушкай. Смерць наступіла ад задушвання. Лекараў малады чалавек выклікаў сам.

Фота — 112.ua