Уначы неадэкватная кампанія ламала аўтамабілі ў Мінску (відэа)

Здарэнне адбылося ўначы на вуліцы Сухой. Як піша onliner.by, каля паўночы тры юнакі ў неадэкватным стане пачалі біць машыны, прыпаркаваныя ўздоўж вуліцы.

Хуліганаў спалохалі два мінакі, якія ішлі непадалёк. Мужчыны кінуліся за юнакамі, але двум з іх удалося ўцячы. Злоўлены хлопец спрабаваў супраціўляцца, аднак праз некалькі хвілінаў да месца здарэння прыбыў нарад міліцыі і затрымаў яго.

Шкода была нанесеная двум аўтамабілям.

Фота — onliner.by