Уначы і зранку ў аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы
Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 4 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі па Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў цяпла, удзень чакаецца +7...+12 градусаў.
У сераду, 5 лістапада будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па поўначы і паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэрмометры ўдзень пакажуць 7-14 градусаў вышэй за нуль.
Прагноз надвор'я на 4 лістапада / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 4 лістапада / Белгідрамет