Уладзімір Макей папракнуў АБСЕ двайнымі стандартамі
З такой заявай міністр замежных спраў Беларусі выступіў на пленарным паседжанні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніцаў АБСЕ.
Як перадае interfax.by, ён заклікаў удзельнікаў АБСЕ пераадолець дэфіцыт даверу ў адносінах паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. Таксама Макей заклікаў захаваць ролю АБСЕ ў якасці важнай пляцоўкі для выпрацоўкі агульных і эфектыўных адказаў на сучасныя выклікі і пагрозы бяспекі.
Акрамя таго, кіраўнік беларускай дыпламатыі назваў прычыны крызіснай сітуацыі ў АБСЕ. На яго думку, гэта спробы "процісквання" асобнымі партнёрамі сваіх прыярытэтаў у шкоду інтарэсам іншых краін, няздольнасць да ўзаемапаважлівага дыялогу і ўжыванне "двайных стандартаў". Макей асобна падкрэсліў недапушчальнасць практыкі палітычнага ціску і абмежавальных мер у адносінах паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Арганізацыі.
Акрамя таго, Макей правёў сустрэчы з кіраўніцтвам выканаўчых структур АБСЕ, кіраўнікамі дэлегацый цэлага шэрагу дзяржаў-удзельніцаў, кіраўнікамі міжнародных арганізацый. У прыватнасці адбыўся дыялог з прадстаўніцай АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуньяй Міятавіч па медыйнай праблематыцы.
Фота — mfa.gov.by