Украінскія ваенныя: тры "Шахеды" гэтай ноччу ляцелі ў бок Беларусі

Ударны беспілотнік

Ударны беспілотнік / futurezone.at

Як мінімум тры дроны "Шахеда" гэтай ноччу ўляцелі ў бок Беларусі, вынікае з справаздачы Ваенна-паветраных сіл Украіны.

"Ноччу 267 шахедаў стартавалі з Расіі: 138 з іх — збіты, 119 — лакальна страчаны, яшчэ 3 паляцелі ў Беларусь і 1 — у Расію", — гаворыцца ў ранішнім паведамленні.

За 2024 год у паветраную прастору Беларусі заходзілі 395 ударных беспілотнікаў.

Украінскі Цэнтр стратэгічных камунікацый тлумачыць, як даведацца пра набліжэнне "Шахеда". Беспілотнікі-камікадзе “Шахед-136” сігналізуюць аб сабе гукам, які нагадвае працу рухавіка мапеда або бензапілы.

Еўрарадыё склала памятку: нагадваем, што рабіць падчас атакі дронаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.