Украінскаму блогеру Антону Птушкіну забаранілі ўезд у Расію да 2072 года

Украінскаму блогеру Антону Птушкіну забаранілі ўезд у Расію да 2072 года

Былому вядучаму "Арла і Рэшкі”, украінскаму блогеру-падарожніку Антону Птушкіну забаранілі ўезд у Расію да 2072 года. Расійскім уладам не спадабалася яго жорсткая антываенная пазіцыя і выказванні пра дзеянні войск РФ ва Украіне.

Забарона пачала дзейнічаць з 16 красавіка 2022-га. Птушкіну праз месяц споўніцца трыццаць восем гадоў. Гэта значыць, што прыехаць у Расію ён зможа, калі яму будзе амаль 88 гадоў. Але ў РФ за гэтыя дзесяцігоддзі могуць адбыцца змены.

Пасля сыходу з "Арла і Рэшкі” Птушкін падарожнічае самастойна. Відэа на яго YouTube-канале збіраюць мільёны і нават дзясяткі мільёнаў праглядаў.

На 50 гадоў забаранілі ўезд у Расію не толькі Антону Птушкіну, а цэламу шэрагу артыстаў і вядучых. У "чорным спісе" Андрэй Данілка, Іван Дорн, Святлана Лабада, Алан Бадоеў, Святаслаў Вакарчук, Андрэй Беднякоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.