Украіна зацвердзіла санкцыі супраць тысячы чалавек і 209 кампаній
Украінскі ўрад унёс гэты "чорны спіс" на разгляд Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.
Прапануецца пакараць гэтыя кампанііі і асоб за падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Як адзначае ВВС, такім чынам украінскі ўрад ухваліў прапанаваны парламентам 12 жніўня закон "Аб санкцыях".
Назвы кампаній і імёны тых, супраць каго будуць уводзіцца санкцыі, не называюцца: рашэнні па іх прымуць на Савеце нацбяспекі і абароны. Акрамя забароны на ўезд на тэрыторыю Украіны грамадзянам, якіх закрануць санкцыі, украінскі ўрад прапануе забараніць вывад капіталу за межы краіны юрыдычным асобам-рэзідэнтам.
Фота — АР