Украіна забараняе транзіт для беларускіх самалётаў
Украіна закрывае неба для беларускіх самалётаў з 29 траўня, піша РБК-Украіна. Па інфармацыі выдання, такое рашэнне на пазачарговым пасяджэнні сёння зранку ўхваліў украінскі ўрад.
З 26 траўня беларускія самалёты не маюць права садзіцца ва ўкраінскіх аэрапортах. Цяпер ім забаронена нават пралятаць над тэрыторыяй Украіны.
Забарона пачне дзейнічаць з 00:00.