Украіна вярнула з расійскага палону 22 чалавекі
Украінцы вяртаюцца з палону / t.me/ermaka2022
Яшчэ 22 абаронцаў вярнула Украіна з расійскага палону, паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Сярод іх — байцы ВСУ (у тым ліку два афіцэры), шарагоўцы і сяржанты. Паведамляецца, што вайскоўцы ўдзельнічалі ў баях на розных напрамках.
Самаму старэйшаму з вайскоўцаў споўнілася 54 гады, самаму малодшаму — 23.
Сярод вызваленых ёсць параненыя і хворыя.
Як адзначае hromadske.ua, гэта ўжо 48-ы абмен, які ўдалося правесці. Ва Украіну з палону вярнуліся 2598 чалавек.