Украіна канфіскуе сотні вагонаў і цыстэрнаў з Беларусі і Расіі
Украіна канфіскуе сотні вагонаў і цыстэрнаў з Беларусі і Расіі. Ужо амаль месяц дзейнічае закон, які рэгламентуе канфіскацыю на карысць украінскай дзяржавы маёмасці дзяржавы-агрэсара і яе юрыдычных асоб. Ён датычыць Расіі, але нацыяналізуюць і беларускую маёмасць.
Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны паведаміла пра 176 чыгуначных вагонаў і цыстэрнаў, якія знаходзяцца ў Івана-Франкоўскай вобласці і належаць бізнесменам з РБ і РФ. Кошт маёмасці ацэньваецца на 9 млн долараў.
Канфіскаваныя вагоны і цыстэрны / dbr.gov.ua, esbu.gov.ua