Удзень у суботу ў Беларусі будзе да -7
Снежань, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 2 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па поўначы краіны пройдзе невялікі снег, удзень у паўднёвых раёнах часам прагназуецца снег. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да -14. Удзень чакаецца 1-7 марозу.