У ЗША аўтобус з 50 пасажырамі трапіў пад таварны цягнік, ёсць ахвяры

У ЗША аўтобус з 50 пасажырамі трапіў пад таварны цягнік, ёсць ахвяры

У ЗША аўтобус з 50 пасажырамі трапіў пад таварны цягнік. Здарэнне адбылося ў горадзе Білаксі ў амерыканскім штаце Місісіпі. Цягнік спыніўся толькі праз 90 метраў і працягнуў перад сабой пашкоджаны аўтобус. Загінулі 4 чалавекі, больш за тры дзясяткі атрымалі раненні. "Бі-Бі-Сі" адзначае, што ў момант сутыкнення на пераездзе хуткасць цягніка была невысокай, інакш ахвяраў было б значна больш.

Адзначаецца, што большасць пасажыраў складалі пенсіянеры.

У ЗША аўтобус з 50 пасажырамі трапіў пад таварны цягнік, ёсць ахвяры
Фота: twitter.com/VictorWLOX