У золатавалютных рэзерваў Беларусі — новы рэкорд
Золата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стане на 1 жніўня склалі амаль 12 млрд долараў. Гэта новы рэкорд.
За ліпень ЗВР павялічыліся на 400,3 млн долараў і цяпер складаюць 11,938 млрд долараў. Рост адбыўся пераважна ў выніку зменаў у курсах валют. Таксама крыху вырасла ў кошце манетарнае золата, уключанае ў рэзервы.
Ад пачатку года золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 3 млрд долараў, ці крыху больш як на траціну.