У выхадныя абмяжуюць рух транспарту ў Мінску
У сувязі з рамонтнымі працамі перакрыюць плошчу Бангалор.
Таму 26 і 27 ліпеня яна будзе закрытая для руху ўсіх відаў транспарту. У гэтыя ж дні закрыюць рух па вуліцы Тухачэўскага з боку вуліцы Грэкава ў напрамку вуліцы Куляшова. Там запланаваны рамонт цеплатрасы.
З 28 ліпеня да 25 жніўня будзе абмежаваны рух транспарту на вуліцы Маскоўскай на ўчастку ад вуліцы Бабруйскай да вуліц Талстога, таксама ў сувязі з рамонтам цеплатрасы, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя таго, у суботу, 26 ліпеня, будзе часова перакрыты рух транспарту на вуліцы Янкі Купалы (участак ад вул. Першамайскай да праспекта Незалежнасці), а таксама на праспекце Незалежнасці (ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова). Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў Дня пажарнай службы.
Фота — bymedia.net