У вясковай краме выявілі шматмільённую недастачу

Як паведамляе "Ежедневник", жанчыну вінавацяць у прыўлашчанні грошай у асабліва буйным памеры. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.


На працягу года прадавачка невялікай вясковай крамы здолела прыўлашчыць больш за 114 мільёнаў рублёў выручкі. Недастачу яна хавала неадпаведнымі звесткамі пра наяўнасць у краме тавару, які насамрэч быў даўно прададзены. Факт недастачы выявіўся толькі пры праверцы.


Падчас расследавання 39-гадовая жанчына павінна будзе растлумачыць, куды падзеўся з невялікай вясковай крамы тавар на такую вялікую суму.


Фота — foto-planeta.com