У Вільні стартуе тыдзень мастацкіх акцый у падтрымку Украіны
25 красавіка ў Вільні стартуе тыдзень мастацкіх акцый у падтрымку Украіны. Арганізацыя Be kompanijos і група дзеячоў мастацтва правядуць дзевяць акцый. Завершыцца тыдзень "вечарынкай свабоды", паведамляе Delfi.
Мастацкія акцыі на вуліцах Вільні запланаваныя ў самых нечаканых месцах. Арганізатары спадзяюцца, што яны хоць бы на імгненне прымусяць "спыніцца і задумацца, наколькі кожны з нас у адказе за стварэнне бяспечнага, адкрытага і свабоднага грамадства".
Першая акцыя будзе прысвечана памяці загінулых мірных жыхароў Украіны. Яна пройдзе ў панядзелак увечары на Зялёным мосце.