У Віцебску ўначы гарэў інтэрнат ветэрынарнай акадэміі (фота)
А 4-й гадзіне 5 траўня выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у інтэрнаце №7 Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у інтэраце было моцнае задымленне на паверхах і адкрытае гарэнне ў жылым пакоі на 4-м паверсе. Выратавальнікі разам з адміністрацыяй аб'екта з інтэрната па лесвiчных маршах эвакуявалі 659 чалавек. Пацярпелых няма.
Ліквідаваць пажар выратавальнікі здолелі праз 30 хвілінаў. Прычына здарэння высвятляецца. У пакоі 3х4 метра знішчана маёмасць, закураныя сцены.


Фота — mchs.gov.by