Прадстаўнік Трампа падтрымаў Літву ў сітуацыі з метэазондамі з Беларусі
Джон Коўл / Euroradio
Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл падтрымаў Літву ў сітуацыі з паветранымі шарамі на беларуска-літоўскай мяжы.
"У мяне адбылася прадуктыўная сустрэча з амбасадарам Літвы Гедымінасам Варвуолісам. Мы абмеркавалі намаганні прэзідэнта Трампа па спыненні вайны ва Украіне. Я ясна даў зразумець, што мы салідарныя з Літвой у сувязі з нядаўнімі інцыдэнтамі з метэазондамі. Беларусь мусіць прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні", — напісаў Коўл у сваім акаўнце ў сацсетцы X.
На мінулым тыдні Літва чатыры разы перапыняла працу аэрапортаў у Вільні і Коўне праз паветраныя метэазонды, запушчаныя з беларускай тэрыторыі. Увечарыа 26 кастрычніка літоўцы закрылі пункты пропуску на мяжы з Беларуссю на нявызначаны тэрмін. Сёння адбудзецца пасяджэнне ўрада, на якім вырашыцца, ці доўга працягнуцца абмежаванні.