Офіс Ціханоўскай працуе над бяспечным вяртаннем беларусаў з Літвы

На беларуска-літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На беларуска-літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / vsat.lrv.lt

У Офісе Ціханоўскай кажуць, што працуюць над бяспечным вяртаннем беларусаў з Літвы і застаюцца на сувязі з літоўскімі ўладамі.

Заява была зробленая пасля таго, як урад Літвы абвясціў пра закрыццё на месяц мяжы з Беларуссю.

"Для нас вельмі важна, каб нягледзячы на правакацыі рэжыму, пасажырскі рух праз мяжу заставаўся магчымым. У хуткім часе літоўскі бок вызначыць кантакт і форму для збору інфармацыі для тых, каму патрэбная дапамога ў гэтым пытанні", — гаворыцца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі кажа, што беларусы, якія аказаліся ў Літве на момант закрыцця пунктаў пропуску, могуць вяртацца праз пераход "Мядзінінкай — Каменны Лог".

"Выехаць змогуць як тыя, хто прыехаў на сваім аўто, так і тыя, хто прыехаў на аўтобусах. У гэтым пытанні мы спадзяемся на арганізаваную падтрымку з літоўскага боку. Мы ўдзячныя ім за дапамогу і застаемся на сувязі з МЗС. Будзем трымаць у курсе ўсіх абнаўленняў", — перадае яго словы выданне "Зеркало".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.