“Самі вінаватыя!”: як выглядае бяспека ў рэгіёне паводле Лукашэнкі — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Нягледзячы на супрацьдзеянні Літвы, якая нават мяжу з Беларуссю закрыла, каб перашкодзіць гасцям з ЕС дабрацца ў Беларусь, у Мінску распачалася чарговая канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. З выступу на ёй Лукашэнкі мы і даведаліся як пра сапраўдныя мэты перакрыцця мяжы, так і пра тое, што ніякіх міграцыйных атак з беларускага боку не адбываецца, але і абараняць Еўропу ад мігрантаў рэжым не збіраецца. А ў пагаршэнні адносін з Захадам вінаваты (хто б сумняваўся) сам Захад. 

Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зваліць віну за перакрыццё беларуска-літоўскай мяжы на Вільню і якія наступствы гэта сітуацыя будзе мець як для Беларусі, так і для Літвы? Што стаіць за ўзгадкамі міграцыйнага крызісу і хто мусіць абараняць беларускую мяжу? Што азначае здзелка “ўсё на ўсё” і чым пагражаюць працэсы, якія адбываецца ў дэмсілах агулам і ў Каардынацыйна радзе ў прыватнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Варшаўскага цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.